Горад Мсціслаўль змяніў сваё звыклае жыццё на сярэднявечнае, ён стаў вялікай пляцоўкай “Рыцарскага фэсту”.

Тут можна паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах, паглядзець пастановачныя бітвы сапраўдных рыцараў, паслухаць музыку вулічных музыкаў, піша БелТА. Дадаюць каларыту касцюмы ўдзельнікаў фестывалю – рэканструктары ў Мсціслаўль прыехалі з самых розных куткоў Беларусі. Гарнітуры і сукенкі зроблены па ўзоры 13-15 стагоддзяў – і кожны ўбор, кожная дэталь зроблены ўручную.

Старт фестывалю сёлета далі на Замкавай гары – месцы, дзе некалі зараджаўся сучасны горад. У праграме фэсту – масавыя бугурты, трукавыя шоу, тактычныя манеўры і нават захоп замка. А завершыцца фэст яркім канцэртам, відовішчным фаер-шоу і вогненнай сагай.



Фота: Алега ФАЙНІЦКАГА, БЕЛТА






