BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рышард Рогала: У Тыкоціне адчуваем сябе падляшанамі

У будынку Добраахвотнай пажарнай дружыны ў Тыкоціне прайшоў вернісаж выставы, якая падвяла вынікі Міжнароднага пленэру жывапісу «Тыкоцін – акварэль над Нарвай-2024».

Уражаннямі падзяліўся прэзідэнт Асацыяцыі польскіх акварэлістаў Рышард Рогала:

Я звязаны з Тыкоцінам больш за 50 год. Першы раз прыехаў як вучань у 70-м годзе. Гасціннасць, клімат, бацяны, прыгожая архітэктура, былі яшчэ драўляныя хаты. У нас тут быў пленэр і выстава. Тут шмат сяброў, добрых людзей, якія нам  дапамагаюць. Мы адчуваем сябе тут як падляшане.

Адпаведна Рышард Рогал з уласнага мастацкага партфоліо перадаў выбраныя творы ў зборы Музея ў Тыкоціне – былой сінагогі і філіяла Падляшскага музея ў Беластоку. Постпленэрная акварэльная выстава чакае наведвальнікаў па адрасе: Тыкоцін, ul. Choroszczańska 4.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя