BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны

6 лістапада спаўняецца 225 гадоў з дня нараджэння беларускага і польскага гісторыка, выдаўца, публіцыста, бібліёграфа і мастака Леанарда Ходзькі (1800-1871).

Леанард Ходзька нарадзіўся на Маладэчаншчыне ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Барунах, у Маладэчанскім павятовым шляхецкім вучылішчы, у Віленскім універсітэце. Належаў да таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам. З 1819 года працаваў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага. У 1822 годзе Леанард Ходзька эміграваў у Францыю. Жыў у Парыжы.

Пісьменнік пісаў на польскай і французскай мовах. Ён з’яўляецца аўтарам паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага каля Смаргоні). Выдаў творы Адама Міцкевіча, Яна Красінскага, мемуары Міхала Агінскага. Напісаў біяграфію Тадэвуша Касцюшкі, а таксама “Папулярную гісторыю Польшчы”, сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі і Украіны. Цікавіўся беларускімі легендамі, песнямі і народнай творчасцю.

Беларускае Радыё Рацыя