Доступ да сайта інтэрнэт-кнігарні Knihauka.com заблакаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Такое паведамленне з’явілася ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч», якое ўласна гандлюе сваімі выданнямі праз «Кнігаўку».

Фота: Andrei Radaman
Выдавецтва «Янушкевіч» у 2022 годзе спрабавала адкрыць уласную кніжную краму «Кнігаўка» ў Менску, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. Да таго ж выдавецтва “Янушкевіч” у Беларусі пазбавілі выдавецкай ліцэнзіі.
Кнігарня “Кнігаўка” была адкрыта Янушкевічам у Варшаве ў лютым гэтага года. Напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею ў 2023 годзе выдавецтва анансавала адкрыццё афлайн-кнігарні ў Варшаве. Яшчэ раней пачала працу інтэрнэт-кнігарня «Кнігаўка».






