Пра стварэнне сайта, прысвечанага Алесю Пушкіну, кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін расказаў на абмеркаванні выставы «Art Afterlife», у Музеі Вольнай Беларусі, але тады, напрыканцы лета, ён быў на пачатковай стадыі напаўнення: утрымліваў толькі партрэт і мэйл, праз які можна было папаўняць архіў.

Цяпер сайт выглядае даволі функцыянальна і мае чатыры раздзелы: «Жыццё», «Творчасць», «Падзеі», «Памяць». Таксама створаная Instagram-старонка мастака. Біяграфія мастака суправаджаецца яго партрэтамі і выказваннямі. Мастак знакаміты сваім акцыямі і перформенсамі, якія ладзіў з канца 1980-х. Быў асуджаны за партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара, а таксама за паўтор перформансу «Гной для прэзідэнта» ў Кіеве.
Нагадаем, што 57-гадовы мастак Алесь Пушкін падчас турэмнага зняволення памёр у шпіталі хуткай дапамогі Горадні 11 ліпеня 2023 года. У мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Алеся ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў шпіталь, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.






