У Беларускай прасторы «Робім разам» прайшла творчая сустрэча з двума аўтарамі плакатаў, якія дэманструюцца на выставе «Салідарнасць 2.0». Адзін з аўтараў – беларускі мастак Антось Радзівонаў, другі – праз анлайн-сустрэчу – арганізатар выставы беларускі мастак Зміцер Гушча, які жыве ў Даніі.
Гаворыць Антось Радзівонаў:
– Ёсць тэмы, прысвечаныя і беларускай праблематыцы, і ёсць на тэму вайны ва Украіне. У мяне ёсць адна з серый – гэта ”Птушкі з народам”. Частка прац з гэтай серыі прадстаўленая на гэтай выставе. Сам я працую ў традыцыйнай тэхніцы, не ў плакаце, але мае карціны таксама пасуюць і да плакатнай тэхнікі. Магчыма, камусьці праз плакат прасцей нешта ўсведамляць, чым, напрыклад, праз карціны.
Па словах Змітра Гушчы, змагаючыся за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне, хтосьці бярэ зброю, а мастакі малююць. Выставу наведала каля 800 чалавек. Дэманстрацыя цікавых твораў 37 мастакоў у выглядзе плакатаў працягнецца да 12 кастрычніка. Прастора запрашае.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя