BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Салон незалежных беларускіх выдавецтваў на Кніжным кірмашы ў Беластоку

У Беластоку праходзіць 12 Кніжны кірмаш. Адной з асаблівасцяў яго ёсць Салон незалежных беларускіх выдавецтваў, у якім кожнага дня працы кірмаша праходзяць творчыя сустрэчы ды аўтограф-сесіі з удзелам беларускіх літаратараў.

Адна з такіх прайшла з удзелам аўтараў не так даўно выдадзеных у Беластоку кнігаў – Уладзімірам Хільмановічам ды Міхалам Андрасюком:

-Дзякуй арганізатарам за магчымасць выставіць кніжку і падпісаць тым, каму яна цікавая. Я ўпершыню на гэтым кніжным кірмашы прысутнічаю. І, канешне, уражвае выбар літаратуры. Гэта вельмі яскравая культурная падзея.

-Я тут з’явіўся як аўтар, напрыклад, даць аўтограф патэнцыйнаму чытачу. І толькі ўсяго. Кніга ўжо крыху пражыла. Таму гэта толькі дадатковая нагода, каб паказаць яе побач з іншымі беларускімі аўтарамі.

Яраслаў Іванюк:

-Разам з кніжным кірмашом у Беластоку адбываецца таксама літаратурны фестываль “На памежжы”. Я вельмі рады, што якраз у гэтым годзе Салон незалежных беларускіх выдавецтваў вярнуўся на кніжны кірмаш у Беластоку. І вярнуўся веьмі прыстойна.

12 Беластоцкі кніжны кірмаш сёння завершыць сваю працу. Але яшчэ ёсць магчымасць завітаць на творчую сустрэчу з Уладзімірам Арловым а 10:30. Пасля чаго яшчэ будуць аўтограф-сесіі з ім жа а 11:30, з Алесем Аркушам а 13-й гадзіне ды Алесем Белым а 15-й.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя