BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Самае важнае, што ж адбываецца зараз з тэатрам унутры Беларусі?!”

Беларускі інстытут тэатра зладзіў анлайн-дыскусію на тэму “Летапіс незалежнага беларускага тэатра”.

Пра падзел тэатраў і спецыфічнае становішча беларускага тэатра ў Беларусі выказаўся незалежны тэатральны рэжысёр, былы кіраўнік праектаў Беларускага Свабоднага Тэатра, Уладзімір Шчэрбань:

– Не мудра дзяліць гэта, тым не менш дзялёж адбыўся. Тут не пытанне, хто там харошы, хто дрэнны. Гэта проста розныя мэты. Мне падаецца, шмат таленавітых людзей. Сувязі былі прафесійныя, сяброўскія, і тут яшчэ пытанне: а дзе якасная прадукцыя тэатральная, унутры Беларусі ці за яе межамі? Нават тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, у нейкім сэнсе больш важнае. Яны перасякуцца, я маю на ўвазе ўнутраны тэатр і знешні, неяк узбагацяць адно аднаго.

Важнасць падтрымкі беларускага тэатра ў выгнанні адзначыла тэатральная даследчыца Таццяна Арцімовіч:

–  Для такога роду амбітных праектаў мала ініцыятывы, патрэбна такое стабільнае фінансавае існаванне. І тут, канешне, патрэбна дапамога дыяспары і вельмі моцнай беларускай дыяспары, якая, дарэчы, падтрымала такую інстытуцыю, што, дарэчы, адбылося ва ўкраінскай культуры.

Беларускі інстытут тэатра (БІТ) быў створаны падчас устаноўчай канферэнцыі ў Варшаве ў верасні 2023 года. БІТ займаецца папулярызацыяй беларускага тэатра, стварэннем умоваў для развіцця беларускіх прафесіяналаў у выканальніцкіх мастацтвах.

Беларускае Радыё Рацыя