У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher пры ўдзеле Czabor Publishing выйшла кніга Алеся Белага «Самы цымус: смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні».

Кніга крыху затрымалася, бо выдаўцам не спадабаўся першапачатковы макет і яго вырашылі перарабіць. Цяпер кніга сапраўды выглядае візульна вельмі прыгожа. Кажа кіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева:
– Гэта кніга Алеся Белага «Самы цымус». Мы вельмі строга ставімся да якасці падрыхтоўкі кнігі. І мы папросту занава перарабілі макет кнігі, бо былі ім не задаволенымі.
Алесь Белы ў кнізе прадстаўляе нарысы пра свет беларуска-яўрэйскай кухні, а таксама рэцэпты выбітных страў. Аўтар не толькі дае рэцэпты гэтых страў, але і вывучае іх гісторыю і сімвалізм.
Беларускае Радыё Рацыя