Беларускае выдавецтва, якое працуе ў Польшчы, «Gutenberg Publisher» абвясціла перадзамову на кнігу «Самы цымус. Смакі беларуска-габрэйскай кухні». Кніга ўтрымлівае 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Выданне праілюстравана аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна. Пачатак продажу кнігі – 25 чэрвеня.

Кажа кіраўнік выдавецтва Валянціна Андрэева:
– Зараз вось ёсць адна кніга, каторую мы планавалі. Яна затрымліваецца, гэтая кніга Алеся Белага “Самы цымус”. Аднак гэта звязана з тым, што мы вельмі строга ставімся да якасці падрыхтоўкі кнігі. І мы папросту нанова перарабілі макет кнігі, бо былі незадаволеныя.
Алесь Белы — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук у гісторыі. У 2017 годзе выдавецтва «Янушкевіч» выдала яго кнігу, прысвечаную гісторыі алкагольных напояў на беларускіх землях – «Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






