18-га чэрвеня а 18-30 у беластоцкім Хабе «Новая Зямля» адбудзецца літаратурная сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам. Аўтар раскажа пра ўнікальны досвед працы ў архівах розных краін і падарожжы па слядах герояў сваіх раманаў. Кажа Саша Філіпенка:
– Беласток, 18-га будзе выступ, будзем размаўляць пра літаратуру, пра fiction, non-fiction, пра тое, як пісаць. Будзе і сумна, і будуць жарты. Будзе размова пра сучасную літаратуру, пра тое, якое месца яна цяпер займае ў нашым жыцці, пра тое, як нам працягваць чытаць, а не толькі сядзець у фейсбуку, твітары, інстаграме.
Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, лаўрэат шматлікіх прэмій, якія таксама днямі выступіў на на форуме «Люксэмбурскія рашэнні», які ініцыявалі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы і Святлана Ціханоўская. Пісьменнік прывёў прыклады рэпрэсіўнай палітыкі беларускага рэжыму і заклікаў парламентарыяў не верыць «фасаднай палітыцы Лукашэнкі».
Беларускае Радыё Рацыя