BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сатырычныя аповесці празаіка з Мастоў

У мінулым годзе і сёлета асобнымі кніжкамі выйшлі з друку чатыры аповесці празаіка з Мастоў Язэпа Палубяткі. Гэта аповесці “Прыгоды Мармулка”, “Вандроўка ў Чыкага”, “Дуралесіца” і новая кніга “Вялікая Жнівеньская…”. Усе яны пабачылі свет у Лідзе ў выдавецтве “Пружмень”.

Падзеі ў новай сатырычнай аповесці “Вялікая Жнівеньская…” адлюстроўваюць некалькі векапомных дзён нашай гісторыі, пачынаючы ад раніцы 19 жніўня 1991 года. І аповесць з’яўляецца працягам ранейшых сатырычных твораў, у якіх аўтар падаў замалёўкі з кругаверці падзей першай паловы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Празаік быў удзельнікам гэтых падзей і вандровак, а таму яму ёсць што з гумарам прыгадаць, а таксама можна верыць больш, чым сваім прататыпам, якія, прачытаўшы, сатырычныя творы Язэпа Палубяткі, могуць казаць, што было тады трохі не так.

Усе кнігі празаіка чытаюцца вельмі лёгка, з усмешкай, у іх адчуваецца нейкая тужлівая іскрынка пра беларускае вясёлае жыццё напрыканцы ХХ стагоддзя. Усе выданні Язэпа Палубяткі стварылі серыю кніг “Сатырычнай гісторыі Беларусі”

Беларускае Радыё Рацыя