«Стаўшы сябрам ТБМ, кожны здолее папулярызаваць мову, несці яе суайчыннікам і ствараць асяроддзе, дзе карыстанне ёю будзе нормай», – зазначыў прадстаўнік суполкі, суарганізатар падзеі Сяржук.
– У нас адбыўся ўстаноўчы сход варшаўскай рэгіянальнай суполкі ТБМ. Ужо больш за год існуе Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны ў Польшчы. Пасля таго, як яно было забароненая ў Беларусі, частка сяброў пераехала сюды, і вырашала стварыць яго таксама тут у форме фундацыі. Асноўная сядзіба знаходзіцца ў Лодзі, там знаходзіцца Вадзім Шышко. Гэта старшыня і кіраўнік ТБМ у Польшчы.

На Сходзе выступіла ініцыятыва Музычны Рух Варшавы.










Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя