BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шчодры вечар – Добры вечар”

Шчодры вечар 2025 стартаваў! У нашай студыі Ганна Комінч і Міхал Андрасюк, а смс-кі прымае Сяргей Верамеенка. Пішыце і тэлефануйце!

***

Як штогод – сустракаем Новы Год паводле старога стылю. Ноч з 13 на 14 студзеня прапануем правесці з Беларускім Радыё Рацыя.

У тую ж ноч з панядзелка на аўторак у нашым эфіры адмысловы навагодні канцэрт пажаданняў “Шчодры вечар – Добры вечар”.

А ў ім адборная музыка, шчырыя навагоднія віншаванні, прамыя спалучэнні з нашымі слухачамі ды, увага, увага – конкурсы.

Стартуем у панядзелак 13 студзеня ў 18 гадзін і гуляем да аўторка 14.01 да першай ночы. У Беларусі на 2 гадзіны пазней значыць, пачынаем ад 20 і гуляем да трэцяй ночы. 

Канцэрт на Беларускім Радыё Рацыя вядуць Ганна Комінч і Міхал Андрасюк.

Далучайцеся!

Пажаданні і віншавані можна складаць праз:

мэйл: [email protected]

тэлефон (толькі ў час канцэрту!):  85-654-51-51

SMS на нумар +48 508 667 663

Беларускае Радыё Рацыя