BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі

1 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі “Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі”.

На марках адлюстраваны партрэт народнага мастака Беларусі Анатоля Анікейчыка, які намаляваў мастак Яўген Зайцаў у 1977 годзе. Гэта партрэт народнага мастака Беларусі Мая Данціга ў выкананні мастака Сяргея Ігнаценкі, 2008 год. Карціна Леаніда Дударэнкі “Партызаны Беларусі”, 1985 год і партрэт хірурга Юрыя Лася мастака Валянціна Волкава, 1963 год.  

Кожная марка выйшла накладам 18 тысяч штук. Дызайн марак ажыццявіла Яўгенія Бядонік.

Беларускае Радыё Рацыя