BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сёлета атрымаўся вельмі прадуктыўны год”

Сёлета атрымаўся вельмі прадуктыўны год, кажа рэдактар лонданскага выдавецтва «Скарына» Ігар Іваноў, якое працуе крыху больш за тры гады. Свае навінкі выдавецтва прадставіла і на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, што ладзіўся на выходных у Вільні.

 Ігар Іваноў
На фота: Ігар Іваноў злева

Пра літаратуру выдавецтва, якая карыстаецца сёлета найбольшым попытам, распавядае Ігар Іваноў:

-Гэта зборнік артыкулаў з канферэнцыі, якая была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага. Потым мы зрабілі новае выданне твораў Палуты Бадуновай. Яна пакінула крыху публіцыстыкі, пераклад дзіцячых казак ірландскіх. У нас вельмі папулярная цяпер кніга “Дубовыя яблычкі” Вольгі Касцюк. І яшчэ адно новае наша выданне – пераклад твораў Маргарыты Юрсенар.

Як зазначае Ігар Іваноў, у хуткім часе, прынамсі сёлета, іх выдавецтва выпусціць зборнік вершаў Ларысы Геніюш, якія яна напісала перад самым сваім арыштам у 1948 годзе.

-Мы ўжо другі год працуем над зборнікам вершаў Ларысы Геніюш. Рукапіс знаходзіцца ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы. Ён выходзіў у машынапісным варыянце ў 1992 годзе. Ён не быў дасканала расчытаны тады і таксама не было тэхналогіяў, каб выдаць яго прыгожа. А цяпер мы можам зрабіць факсімільнае выданне, мы па-новаму расчыталі, зрабілі новыя каментары, па-новаму адрэдагавалі цалкам усе тэксты.

Паводле Ігара іванова, гэта будзе адначасова і паэтычны зборнік, які можна будзе чытаць, ён будзе добра адрэдагаваны, але з іншага боку – крыніца для далейшых выданняў гэтых тэкстаў, калі б іншыя выдавецтвы захацелі б па-іншаму адрэдагаваць, таму што яны змогуць пабачыць факсімільнае ўзнаўленне ўсіх старонак.

Цалкам матэрыял:

 Ігар Іваноў
 Ігар Іваноў

Беларускае Радыё Рацыя