BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёлета павялічыліся продажы кніг па-беларуску

Гэты год прынёс «другое дыханне» беларускім кнігам, – паведаміла буйная кніжная сетка OZ.by. Продажы кніг сучасных беларускіх аўтараў патроіліся, што адпавядае росту на 200%. У той жа час цікавасць да кніг на беларускай мове павялічылася на 30%.

Фота: oz.by

Сярод самых папулярных — класіка. Напрыклад, раман Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», напісаны амаль 180 гадоў таму, застаецца на вяршыні рэйтынгаў продажаў, якія растуць штогод. Містычны раман «Нячысты Мінск» таксама быў сярод самых прадаваных кніг году.

На рынку адзначылі, што беларускія чытачы ўсё часцей выбіраюць літаратуру, якая дазваляе ім «уцячы ад рэальнасці», асабліва з выразным мясцовым каларытам.