BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сем новых шыльдаў з’явілася на вуліцах Беластока

Гэта — частка экспазіцыі, прысвечанай Беластоку 1939 года. Выстава пад назвай «Мінулае вачыма сучаснасці» распавядае аб апошнім годзе перад пачаткам савецкай акупацыі, паведаміў супрацоўнік Музея памяці Сібіры Пётр Боско.

— Таксама мы хацелі паказаць, як змяніўся Беласток у перспектыве гэтых некалькіх дзясяткаў гадоў, як розніцца Беласток 1939-41 гадоў ад Беластока, які мы ведаем сёння. Таму гэтыя шыльды былі размешчаны ў месцах, добра вядомых жыхарам Беластока і, думаю, людзям па ўсёй краіне. У месцах, якія мы можам назваць перлінамі нашага горада, як, напрыклад, двор палаца Браніцкіх.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Музей памяці Сібіры размясціў сем адпаведных шыльдаў у цэнтры горада: дзве з іх з’явіліся ля палацу Браніцкіх, іншыя — на вуліцы Ліповай і рынку Касцюшкі.

Беларускае Радыё Рацыя