Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Смаргоні на Гарадзеншчыне. Беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч. Лаўрэат шэрагу ўзнагарод за літаратурную дзейнасць, у тым ліку прэміі імя Ежы Гедройця ў 2013 годзе за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» і прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2017 годзе за кнігу «Толькі вершы» У 2010 годзе стаў лідарам грамадскай кампаніі «Гавары праўду» і вылучаўся на прэзідэнцкіх выбарах. У дзень выбараў, 19 снежня, быў збіты і арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пазней быў прысуджаны да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай. Пасля падзей 2020 года жыве ў эміграцыі.
У свой сённяшні дзень нараджэння Някляеў паведаміў пра выхад новай кнігі «БЕЗ АЙЧЫНЫ. Кніга турмы і замежжа», піша тг Беларускі ПЭН.