Беларускія праекты “Сербскі Нож” і Baisan (ён жа – фронтмэн гурта Sož Алесь Плотка) прэзентавалі сумесны трэк “Плошча Багушэвіча”.

“Мы бліжэй пазнаёміліся падчас фэсту “Людзі Усходу”, і з тых часоў пасябравалі”, – распавёў Алесь нашаму радыё.
Паслухаць трэк “Плошча Багушэвіча” цяпер можна на лічбавых пляцоўках:
Пры гэтым Алесь Плотка не выключае, што фэст “Людзі Усходу” будзе працягвацца.

Бліжэйшы канцэрт “Сербскага нажа” адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, 26 кастрычніка, у Кракаве на пляцоўцы Confession Club (Dietla 50).
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






