Канцэрт гуртоў Serbski nozh, Detroit hills і NUKI адбыўся ў Варшаве. Імпрэза прайшла на пляцоўцы VooDoo club у панядзелак, 6 краcавіка.
Распавядаюць удзельнікі Serbski nozh Міхаіл і Сяргей:

– Гэта цікавы досвед, калі мы граем проста на разагрэве з гуртом, які больш вядомы, больш дасведчаны, чым мы. І не толькі з адным. Атрымліваецца, што два гурты больш дасведчаныя, чым мы. Гэта цікава, гэта прыемна, і вось будзем вучыцца, будзем размаўляць з музыкамі.
– Згодны. Як толькі з’яўляюцца нейкая магчымасць, нейкія прапановы, мы стараемся не адмаўляцца. У мінулым годзе для нас адносна такім вялікім вопытам стаў фестываль “Тутака”. Сёлета мы пачалі з таго, што нас паклікалі на разагрэў групы, гэта заўжды прыемна.
Акрамя таго, цяпер гурт Serbski nozh працуе над новым альбомам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






