BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Севярыненка: Грузінскую мову лёгка вучыць

9 красавіка 2024 году ў грузінскім Батумі ў беларускай прасторы «Аксяродак» адбылася сустрэча з украінскім грамадскім актывістам, сябрам суполкі “Майдан-Батумі” Аляксеем Севярыненкам.

Аляксей падзяліўся сваім досведам вывучэння грузінскай (картвэльскай) мовы:

Мы ўсе тут сутыкаемся з падобнымі праблемамі – валоданне іншай мовы. Гэта і карысна, і цікава для ўсіх. І для Беларусі таксама. Я быў моцна здзіўлены тым, што кагосьці здзівіла, што з добра разумею беларускую мову. І думаю, што і ў Беларусі падобнае стаўленне, што да ўкраінскай, ці да якой іншай.

РР: Як вывучаць мову чалавеку, які апынуўся ў Грузіі?

Самае галоўнае – не саромецца, паціхі рухацца, не саромецца акцэнту.

Па словах беларускіх актывістаў, што былі на сустрэчы, такія мерапрыемствы вельмі патрэбныя пры жыцці ў грузінскім грамадстве:

Ёсць праблема з навучаннем грузінскай мовы. Тэма для мяне была актуальная.

Аляксей – гэта сябра нашай дыяспары нумар адзін, яго заўсёды слухаць цікава, таму што, пра што б ён не гаварыў, ёсць падача, ёсць чалавек са сваімі поглядамі, са сваім інтэлектам.

Аляксей распісаў стратэгічны падыход як вывучаць мовы, як можна задзейнічаць і асацыятыўную памяць, і эмоцыі.

На сустрэчу завіталі амаль тры дзясяткі прадстаўнікоў як беларускай, так і ўкраінскай дыяспары грузінскага Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя