У чэрвені адбыўся мастацкі пленэр «Мая малая радзіма», арганізатарам якога выступіў Беларускі музей і цэнтр культуры ў Гайнаўцы. Культурніцкая суполка TYBEL ужо шосты раз ладзіла выязную майстэрню жывапісу і скульптуры.

Марк Сапёлка за працай на пленэры.
Традыцыя правядзенне мастацкіх пленэраў на Падляшшы сягае ў 60-ыя гады, калі пленэры пачалі праводзіць у Белавежы, кажа мастак Марк Сапёлка:
– Традыцыя пленэраў на Падляшшы даўняя. Бо ў нашай мясцовасці жыў Уладзіміра Валкавыцкі, ён сярод першых хіба што ў 1968 годзе арганізаваў мясцовы мастацкі пленэр, першы ці другі ў пасляваеннай Польшчы. Гісторыя гэтых пленэраў была працяглая. Прыязджалі мастакі з ўсяго свету – з Бразіліі, з Японіі, з Нямеччыны. Пленэры былі вельмі цікавыя, бо людзі з іншых краёў інакш бачылі нашую мясцовасць.
Пленэр ў Белавежы пачаў адраджацца ў мінулым годзе сіламі беластоцкай галерэі Marchand. А вынікі сёлетняга гайнаўскага пленэру «Мая малая радзіма» можна будзе пабачыць у жніўні ў Музеі і цэнтры беларускай культуры. Праект быў выканана на сродкі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі і павятовай управы ў Гайнаўцы.






Фота з фэйсбук-старонкі Stowarzyszenie Kulturalne TYBEL
Беларускае Радыё Рацыя






