BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Sindrom Samazvanca” выступіў у Беластоку

У Беластоцкім музычным клубе выступіў гурт Syndrom Samazvanca. За амаль 2 гадзіны выступу гурта прагучалі не толькі ўласныя песьні музыкаў, але і каверы на класіку беларускага року з  «Новага неба», «Уліса» ці  пераробленыя песьні гурта «Палац».

Пра выступ гурта кажуць беларусы Беластоку, што прыйшлі на канцэрт:

– Гэта сэкс, гэта супер, гэта клас, гэта шык, вельмі падабаецца.

– Гэта так цікава, і хлопцы такія тэхнічныя. Я не ведаю як гітарыста завуць, але мне так падабаецца як ён грае

Па словах вакаліста гурта Уладзіміра Лянкевіча гурту вельмі спадабаўся выступ у Беластоку:

– Часам бывае патрэбная якасць а не колькасць. І ў Беластоку пакуль што гаворка пра якасць. Гэта цудоўна, было прыемна граць, цёплы прыём. Воплескі было чуваць, нягледзячы на тое, што натоўп быў невялікі, але да нас усё даносілася.

Адразу пасля канцэрту ў Беластоку музыкі рушылі ў Варшаву, дзе ў хуткім часе таксама адбудуцца выступы гурта.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя