BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сярэдняя школа ў Батумі абвясціла набор у беларускія класы

Здымак ілюстрацыйны

Паўнавартасную сярэднюю адукацыю на беларускай мове можна атрымаць у грузінскім Батумі. На базе грузінска-французскай школы створаныя класы з беларускай мовай навучання. Вывучаюць французскую і ангельскую мовы, а на грузінскай і беларускай адбываецца асноўнае навучанне. Аплата складзе $300 на месяц, ёсць зніжкі, адзначыла школа ў абвестцы. Беларуская школка на базе шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» адкрылася яшчэ ў 2022 годзе. Спачатку ў прасторы праходзілі розныя заняткі: спевы і маляванне для дзяцей, сямейныя кінапаказы і кулінарыя. Пазней дзеці беларусаў у Батумі атрымалі магчымасць вучыцца паводле такой сістэмы: тры дні на тыдзень у беларускамоўнай школцы на базе прасторы «аКсяродак», яшчэ два дні — у грузінска-францускай школе. Першыя прадметы, якія сталі выкладаць у школе, — беларуская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўчыя прадметы (геаграфія і біялогія).

Беларускае Радыё Рацыя