BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Богдан: Літоўскія татары гаварылі выключна па-беларуску

У мусульман, у тым ліку ў татараў Польшчы, распачаўся Рамадан: сёлета на Падляшшы ён пачаўся 18 лютага, а ў іншых частках краіны — 19 лютага. Гэта час духоўнага разважання, узмоцненай малітвы і памяці пра праведнікаў. Адным са спосабаў адзначыць свята можа быць падарунак, напрыклад, кнігі пра беларускіх татараў, якія можна замовіць з Беларусі.

З Госцем Рацыі мы размаўляем з Сяргеем Богданам, іранiстам і палітолагам з Універсітэта Рэгенсбург. Госць адзначае, што новая манаграфія мовазнаўцы Віктара Несцяровіча, прысвечаная кітабу Ібрагіма Хасяневіча і легендзе пра міраж прарока Мухамада — вельмі важная для вывучэння татараў, у тым ліку Падляшша і іх культурнай спадчыны.

Пагаворым з Госцем пра «літоўскіх татар», альбо татараў ВКЛ, а таксама праблемы сучаснага вывучэння татарскай спадчыны ў Беларусі, дзе такія тэксты дагэтуль застаюцца недастаткова вядомымі і даследаванымі.

РР: У гэтыя дні Рамадану самы час успомніць ці пачытаць кнігі, звязаныя з постацю мусульманскага аўтара кітабу, напісанага ў ХІХ стагоддзі ў Смілавічах Ібрагімам Хасяневічам. Што гэта агулам за асоба?

Сяргей Богдан: Я бачыў яго рукапісы ў калекцыі Ібрагіма Канапацкага. Ці гэта той рукапіс, ці не, я не ведаю, таму што я сам кнігу ўласна на паперы не трымаў яшчэ. Ёсць яго адзін рукапіс у калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

То бок гэта чалавек, які займаўся перапісам рукапісам, ён перапісаў не адзін рукапіс ці там ствараў нават. Я думаю, што поўнай ідэнтычнасці ў гэтых кітабах і іншай літаратуры такога кшталту можа і не так часта сустракалася. Таму прозвішча тут знаёмае, і сям’я гэтым займалася, для нас гэта рэч традыцыйнага грамадства.

РР: Для тых, хто захоча гэту кнігу набыць, нават выпісаць, можа быць, у Польшчу з Беларусі, чаму варта набыць гэтую кнігу і ў хатнюю бібліятэку нават?

Сяргей Богдан: Яна карысная дзеля ўзбагачэння беларускай літаратуры, дзеля падаўжэння яе традыцый і гісторыі ў глыбіню стагоддзяў. І дзеля яе ў разнастайненне, так бы мовіць разумнай разнастайнасці.

На жаль, з прычынаў фармавання канонаў беларускай літаратуры ў канцы ХІХ стагоддзя, пачатку ХХ стагоддзя выбарка тэкстаў, якая рабілася, рабілася прадстаўнікамі пэўных рэлігійных супольнасцяў, якія адпаведна ўсё ж такі дзейнічалі ў логіцы сваіх рэлігійных супольнасцяў, нават калі адбывалася секулярызацыя ўжо пасля стварэння БССР і савецкага часу. Усё адно логіка гэтая захоўвалася, то бок, умоўна кажучы, такі сапраўдны беларус мусіў быць у савецкі час не толькі секулярным, але і атэістам, але праваслаўным атэістам, ці каталіцкім атэістам.  

І ў гэтай логіцы, безумоўна, з беларускай літаратурай выпіленыя апынуліся два вялікія масівы. Перш за ўсё, безумоўна, ідышамоўная літаратура, якая ў той самы час цалкам адлюстроўвала логіку гістарычнага развіцця беларускага грамадства. І апошні час на гэта звярнулі ўвагу, як мы ведаем, Кульбака раман перакладзены другі раз Шупам і ўвогуле нейкая ўвага на гэта звернутая. А другі таксама вялікі масіў, можа, ён не такі сучасны, не такі мадэрнізаваны – гэта больш традыцыйны масіў мусульманскай літаратуры, якая створаная ці на беларускай мове, ці на трасянцы беларуска-польскай, прычым я падкрэслю, што ступень польскасці ў гэтай літаратуры вельмі моцна перабольшаная.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота IBRiS і CBOS