BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Будкін пра дзейнасць Беларускай Рады культуры

Беларуская Рада культуры працягвае свае актыўную і шырокамаштабную дзейнасць: ад дапамогі творцам – да дапамогі ў рэалізацыі шматлікіх культурніцкіх і адукацыйных праектаў.

Пра асноўныя напрамкі дзейнасць арганізацыі, а таксама асноўныя праблемы распавядае кіраўнік Рады Сяргей Будкін у размове з Янай Запольскай:

РР: Што вы будзеце мець на ўвазе, калі будзеце казаць, што вы і праваабарончая арганізацыя?

– У прынцыпе з гэтага кірунку і пачыналася Беларуская Рада культуры ўвосень 2020 года, яшчэ пад назвай Фонд культурнай салідарнасці, калі мы проста адгукнуліся на тыя патрэбы, проста хацелі быць карыснымі для агульнай справы, для сферы культуры ў прыватнасці, у якой мы працуем.

Мы наладзілі сістэму нейкай падтрымкі, а потым наша дзейнасць ужо разгарнулася. Гэты кірунак застаецца з намі, то бок мы кансультуем творцаў, шукаем магчымасці ім дапамагчы, як фінасава, так і псіхалагічна, з працаўладкаваннем. Маніторым сітуацыю, даступную інфармацыю канешне, вядзём улік. Таму гэта справа працягваецца, на жаль гэта цалкам валанцёрская праца.

Спатрэбіліся б канешне лішнія рукі, у якасці кансультантаў, у якасці тых людзей, якія б на прафесійнай аснове працавалі над наладжваннем гэтай сістэмы падтрымкі беларускіх творцаў, але на жаль, як ёсць. Тым не менш гэтая праца працягваецца і лік на кейсы пазітыўнага вырашэння ідзе ўжо больш за тысячу за час нашай працы.

РР: Ці можна сказаць, што аб’ём вашай праваабарончай працы змяншаецца?

– Колькасць запытаў ад рэпрэсаваных творцаў, ад іх сем’яў, запытаў пра агульную дапамогу, на жаль не змяншаецца. Агулам, я думаю, гэта сітуацыя для ўсіх сфер, што рэпрэсіі працягваюцца. Адпаведна і запыты пра падтрымку застаюцца такімі ж, а часам нават большыя. Калі хвалі затрыманняў адбываюцца, калі хвалі звальненняў у дзяржаўных установах культуры адбываюцца.

Але агулам у нашай дзейнасці, я не ведаю, цяжка вызначыць. Не вельмі значны там адсотак працы гэта займае. Па-першае, гэтай працы не бачна. То бок гэта пастаянныя непублічныя перапіскі, перамовы. Гэта тое, што ніяк не адлюструеш публічна. Па-другое, недахоп рэсурсаў. Калі ў 2020-2021 годзе адгукаліся праз тыя ж ахвяраванні, данаты, праз падтрымку на дабрачынных аўкцыёнах і гэтак далей, там розныя формы падтрымкі мы выдумлялі, то цяпер на жаль гэтая тэма згасла. Людзі альбо стаміліся ахвяраваць, альбо баяцца ахвяраваць, ну і з Беларусі гэта рабіць безумоўна зараз немагчыма.

Таму мы шукаем іншыя спосабы, як гэта падтрымаць, у тым ліку праз творчасць. Людзі, калі выходзяць з турмаў або знаходзяцца ў такім прыгнечаным стане пасля звальненняў, то часам бывае акрыяюць, калі маюць магчымасць зрабіць нейкі праект або з’ездзіць на нейкую арт-рэзідэнцыю, ці абмяняцца досведам з калегамі, з’ездзіць у нейкую паездку. То бок ёсць іншыя спосабы над якімі мы працуем і над пашырэннямі гэтых магчымасцяў таксама.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя