BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Чарняк: вельмі рады быў завітаць у Беласток

Амаль тры дзясяткі чалавек завітала ў беластоцкі хаб «Новая Зямля», каб паслухаць канцэрт выканаўцы беларускіх песень Сяргея Чарняка. Гучалі песні на словы Багдановіча і Барадуліна, Караткевіча, Судніка ды іншых беларускіх паэтаў.

Сяргей Чарняк
Сяргей Чарняк

Сяргей падзяліўся сваімі ўражаннямі з выступу перад беларусамі Беластока:

– Я марыў пабываць у Беластоку, таму што многа знаёмых землякоў тут. І вось я нарэшце, даехаў, гельштат закрыты. Прыйшлі тыя, каго я хацеў бы пабачыць. Не ўсе, таму што такая збежка атрымалася. Па мне, быў аншлаг.

Сяргей Чарняк

Па словах старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы, яму вельмі падабаецца беларуская бардаўская песня:

– Патрэба слухаць менавіта класічную бардаўскую песню ёсць неад’емнай часткай звычайнага жыцця. Тое, што я тут магу паслухаць вечную класіку беларускага слова ў класічнай менавіта інтэрпрэтацыі проста прыносіць разуменне, што абсалютна канцэрт паказаў, што гаварыць пра тое, што ў Беларусі адмірае бардаўская класічная песня, гэта няпраўда.

Канцэрт Сяргея Чарняка ў Беластоку паставіў прыгожую кропку ў яго міні-туры — пасля апошніх акордаў музыка вярнуўся ў Познань, горад, які цяпер называе домам.

Цалкам матэрыял:

Сяргей Чарняк
Сяргей Чарняк

Беларускае Радыё Рацыя