BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Дубавец напісаў кнігу пра “Стагоддзе НН”

У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца з назвай “Стагоддзе НН”. У дваццаць шостую кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка.

“Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псеўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменнік экзістэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісць, якая стала любоўю, прыцягальная Амерыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэння да пахавання Солжа…”, — цытуе Сяргея Дубаўца выдавецтва Vesna ў допісе пра навінку.

Выдвец Сяргей Шупа абяцае, што “Стагоддзе НН” літаратна днямі з’явіцца ў інтэрнэт-кнігарнях  knihauka.com і kamunikat.shop.