Палітычныя падзеі, якія апошнім часам адбываюцца ў Беларусі, уплываюць і на культуру, у тым ліку літаратуру. Пісьменнікі пакалення «тутэйшых» аказаліся практычна выкрасленыя з афіцыйнай айчыннай гісторыі літаратуры. А гэтым пісьменнікам ужо за 60, а некаторым хутка будзе 70.
Сёння іх творчасць вывучаюць выключна літаратуразнаўцы ў замежжы, у тым ліку і беларускія, якія выехалі з радзімы. Сярод іх прафесар, выкладчык універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне Сяргей Кавалёў.
— Пісьменнікаў пакалення „Тутэйшых“ няма ў школьных праграмах, толькі рэдкія фрагменты, пазакласнае чытанне. А сучаснай літаратурай успрымаецца тое, што было ў 50 гадах. Амаль палова беларускай літаратуры перамясцілася ў Польшчу. Таму, калі нейкая вечарына, не праблема сабраць усіх гэтых людзей.
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Апошнім часам ён даследуе паэзію Алега Мінкіна і Анатоля Сыса. Пра кожнага з гэтых паэтаў Сяргей плануе выдаць па кнізе.
Беларускае Радыё Рацыя