BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Шупа перакладае тэтралогію Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum»

Беларускае выдавецтва ў Празе «Вясна» рыхтуе да выдання свой праект году. Гаворка пра пераклад тэтралогіі Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum». Гэты гістарычны раман лічыцца найвялікшым і самым паспяховым творам у літоўскай літаратуры ХХІ ст. Маштабная віленскага сага апісвае лёс жамойцкага роду Нарвойшаў.

Сяргей Шупа. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Гаворыць рэдактар выдавецтва «Вясна» і аўтар перакладу Сяргей Шупа:

«Silva rerum» – гэта лес рэчаў. Гэта такі жанр старадаўні, старасвецкі. Была такая кніга, куды запісвалі ўсе важныя падзеі. Перакладаю тэтралогію Крысціны Сабаляўскайце. Гэта чатыры аб’ёмныя тамы. Два тамы выйдуць да канца лета. Другія два – да канца года. Там сапраўды ёсць што пачытаць.

«Такое гістарычнае літаратуры, на жаль, беларусы яшчэ не маюць. Але фактычна гэты твор таксама можна лічыць нашым, таму што ён расказвае пра тыя часы, калі нашыя продкі жылі ў той самай дзяржаве і дыхалі тым самым паветрам», – дадае Сяргей Шупа.

Беларускае Радыё Рацыя