Беларускі бард з Лідчыны Сяржук Чарняк, які нядаўна парадаваў беларусаў Варшавы выкананнем сваіх песень на словы беларускіх класікаў, верыць, што свабода прыйдзе ў Беларусь, таму трэба рыхтавацца жыць вольна.

Гаворыць Сяржук Чарняк:
-Я спяваю Багушэвіча, Янку Купалу, Багдановіча, Ларысу Геніюш і ўсіх класікаў, каб роднае слова гучала. А ўсім беларусам радасці, каб яны былі ўпэўнены, што ў нас усё будзе добра! Што ўсе гэтыя выпрабаванні нам на карысць. Добра сказаў Валенса: “Свабода прыйдзе. Трэба да яе быць гатовымі”. Таму – рыхтуемся.

Паводле барда Чарняка, ён вельмі задаволены цёплым прыёмам беларусамі замежжа яго творчасці. Гэта стымулюе да далейшай працы з яе ўдасканаленнем.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






