«Кожнае калядаванне для мяне – яскравая з’ява». Такую пазіцыю выказаў этнограф, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход» Сяржук Доўгушаў.

Творца прыгадаў адно з адметных святаў у яго жыцці.
– У мяне адразу як малюнкі ўгадваюцца каляды ў Сан-Францыска, там было дзесьці +20, калі мы з зоркай вадзілі карагоды і спявалі калядныя песні. Такое дзіўнае ўражанне, каля акіяну, гэта ўжо нейкі пераход на вясну, вось у нас такое калядаванне.
«Каляды – гэта час цудаў і пераходу на новы жыццё этап», – дадаў Сяржук Доўгушаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






