BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Скандынаўскія народныя балады па-беларуску

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад новай кнігі  першага зборніка скандынаўскіх народных баладаў, якія перастварыў па-беларуску перакладчык Яўген Папакуль. Кнігу “Каханне. Смерць. Пачвары” можна перадзамовіць на сайце выдавецтва.

This image has an empty alt attribute; its file name is 4301233286405_n-635x1024.jpg

Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн. Беларускія пераклады друкуюцца паралельна з арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў уласна можна апісаць трыма словамі, якія далі назву кнізе: каханне, смерць і пачвары. 

Кніга прызначаецца ўсім аматарам суровай і таямнічай Скандынавіі, гаворыць анатацыя.