
У беластоцкай галерэі Marchand, у межах Міжнароднага фестываля фотаздымкаў INTERPHOTO 2024, адкрылася фотавыстава ВLIND SPOT “Сляпая пляма”, якая прадстаўляе візуальнае распазнаванне гвалту ў сучаснай Беларусі. Кажа аўтар выставы, фатограф Максім Сарычаў:
– Мне падаецца што ў гвалт агулам непрымальны спосаб камунікацыі паміж людзьмі. У той жа час цікава паглядзець на механіку гвалту. Гэтая механіка, калі мы яе бачым, яна можа стаць менш пужаючай. Вельмі цікава распіліць міліцэйскую дубінку і паглядзець, што ўнутры. Працуюць алгарытмы, якія распазнаюць адбіткі пальцаў і ты адразу пачынаеш думаць, як гэтаму супрацьстаяць, як сябе абараніць.
Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:
Фотавыстава фотавыстава ВLIND SPOT “Сляпая пляма” Максіма Сарычава даступна для агляду ў беластоцкай галерэі Marchand да 29-га верасня.





















Беларускае Радыё Рацыя






