Слонімскую сінагогу некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. Але так ёй і не пашанцавала. Цяпер зноў выставілі гэты адзін са старэйшых архітэктурных помнікаў Беларусі на аўкцыён і кошт сінагогі стаў ужо 40 беларускіх рублёў. Гандаль адбудзецца 22 лютага.

Вялікая сінагога ўзведзена ў 1642—1648 гадах, уваходзіла ў сістэму абарончых збудаванняў Слоніма, цяпер яна знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада. У 1881 годзе сінагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу пасля пажару, на ахвяраванні прыхаджан, дзейнасць сінагогі была адноўлена, хоць мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазвол.
Пасля Другой сусветнай вайны сінагога выкарыстоўвалася пад склады. А ў 2001 годзе перададзена ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзілася на рэстаўрацыі, якая ўжо даўно спынілася.
У 2010 годзе сінагога перададзена ва ўласнасць адзелу культуры Слонiмскага райвыканкама. Напачатку 2021 года будынак набыла на аўкцыёне за 30 тысяч беларускіх рублёў дзіцячая пісьменніца і педагог з Менска Ілона Караваева. У чэрвені 2022 года, пасля няўдалых спроб знайсці сродкі на рэстаўрацыю, уладальніца заявіла пра намер вярнуць будынак дзяржаве. Што яна і зрабіла.
Беларускае Радыё Рацыя