Выйшаў з друку сёлетні шосты нумар часопіса “Дзеяслоў”. Чытачоў ён парадуе разнастайнай паэзіяй. На суд аматараў паэзіі свае новыя творы выносяць паэты Васіль Зуёнак, Фелікс Баторын, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Івашчанка, Таццяна Барысюк.
З цікавасцю аматары беларускай літаратуры прачытаюць апавяданні Віктара Варанца, Ігара Сідарука, Міхася Булавацкага і Яўгена Рагіна.
Друкуе часопіс “Дзеяслоў” творы пераможцаў конкурсу да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”: Кацярыны Дабкене, Яўгена Кунцэвіча і Канстанціна Касяка.
Пра выдатнага беларускага паэта Алеся Разанава прыгадваюць Валер Дубоўскі і Аксана Спрынчан, Васіль Аўраменка – пра Міколу Купрэева, а Адам Глобус выказаў сваё суб’ектыўнае слова пра мастака Віталя Цвірку.
Па-беларуску загучаў Пётр Вайль у перакладзе Андрэя Налівы. З літаратурнымі развагамі на старонках часопіса выступаюць Сяргей Дубавец, Вольга Бабкова і Людміла Хейдарава.
Пагартаюць і пачытаюць чытачы дзённік Барыса Пятровіча 2003 года пад назвай “Не плыць па цячэнні…”. На пытанні анкеты “Дзеяслова” адказвае пісьменнік Алесь Пашкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя