Літаральна за апошніх тры месяцы каля сотні партрэтаў палітвязняў намалявала беларуская мастачка Ксіша Анелава, якая цяпер жыве ў Нямеччыне. Творы вандруюць цяпер па розных краінах свету як прыгадванне таго, што дзеецца ў Беларусі.
Распавядае творца:
– Я па-ранейшаму не завяла такую звычку іх лічыць, але ўсё адно штодня не менш за адзін з’яўляецца. Калі ёсць выпадкі, а яны, на жаль, ёсць памерлых былых палітвязняў, я іх малюю па-за чаргой на белай паперы. І гэта жалобныя такія партрэты.
Ксіша Анелава дадала, што калі раптам губляецца нейкі партрэт палітвязня, то прасцей нанова намаляваць яго, чым шукаць ужо ў існуючай калекцыі. Паколькі разам творы месцяцца ў некалькі валізках.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Дом Творцаў