BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Спаць спакойна” – выстава і дыскусія

“Уяві сабе, што ты сёння ўвечары не прыйдзеш дадому… Твой сабака больш не будзе вітацца з табою, калі ты прыйдзеш з працы… Больш за тое, ты больш ніколі не пойдзеш на гэтую працу…” — гэтыя словы Ірыны Арахоўскай адлюстроўваюць драматычны лёс людзей, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну ў пошуках бяспекі.

Выстава прадстаўляе дакументальны праект фатографа Пятра Вуйціка і журналісткі Ірыны Арахоўскай, які презентуе партрэты беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы. Гэта спалучэнне хвалюючых фатаграфій і пісьмовых гісторый, якія фіксуюць важныя моманты для вялікай супольнасці імігрантаў з Беларусі і іншых краін, якія пацярпелі ад таталітарных рэжымаў, а апынуліся зараз у Польшчы.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў сустрэчы ды супольнага абмеркавання выставы, лёсаў герояў і рэчаіснасці, у якой яны апынуліся.

У дыскусіі прымуць удзел:

– аўтары выстаўкі: фатограф Пётр Вуйцік і журналістка Ірына Арахоўская

 – героі: Крысціна Дробыш, актрыса Беларускага народнага тэатра. Янкі Купалы, Ганна Канавалава, пенсіянерка, выхавальніца ўнукаў — дзяцей зняволеных дачкі і зяця, музыкі, былыя вязні: Пётр і Юлія Марчэнкі.

– госця: Надзея Салаўёва, вядучая хаба “Новая зямля” ў Беластоку.

Мадэратары: Дарыюш Клехоўскі, літаратуравед і менеджар культуры ды журналіст Зміцер Косцін

Пра аўтараў выстаўкі

Пётр Вуйцік, фотакарэспандэнт. З 1989 па 2011 год працаваў фотажурналістам і загадчыкам аддзела фатаграфіі ў «Gazeta Wyborcza». У 2011 годзе стаў выкладчыкам. Ён выкладаў у Кінашколе ў Лодзі, а зараз чытае лекцыі на кафедры дакументалістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Разам з Дамінік Ройнэт ён стварыў фонд Picture Doc, дзе больш за 10 гадоў стварае і прасоўвае дакументальныя праекты. Аўтар кніг і выстаў пра сацыяльныя праблемы ў Польшчы і ромаў у Еўропе.

Ірына Арахоўская, фатографка, усё сваё прафесійнае жыццё правяла ў Менску, сталіцы Беларусі. У асноўным займаецца рэпартажнай фатаграфіяй. Ужо 10 гадоў супрацоўнічае з незалежнымі беларускімі СМІ. У сваіх творах часцей за ўсё ўздымае праблемы правоў чалавека, сацыяльных адносін і экалогіі. Па палітычных матывах з кастрычніка 2020 года жыве ў Польшчы.

Арганізатары: Fundacja Picture.doc i Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku

Партнёры: by_help, Białystok Interphoto 2024, Białostocki Ośrodek Kultury

Праект суфінансуецца Цэнтрам Дыялогу імя Мерашэўскага.

Выстаўку можна паглядзець ў Galerii BOK у фае Кіна Форум 28.09.2024-15.10.2024 кожны дзень 14:00-21:00 у рамках фестывалю Białystok Interphoto 2024.

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку