BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль Алеся Ждановіча «Батлейка-Шагал» у Варшаве (8+)

8 ліпеня, у аўторак, Алесь Ждановіч запрашае на свой спектакль «Батлейка-Шагал». Спектакль адбудзецца ў прасторы «MIT» (Stalowa, 36). Пачатак 19.00.

У батлейцы беларускі народны тэатр злучаецца з матывамі жывапісу Шагала і рэжысёрскім бачаннем Аляксандра Ждановіча.

Сцэнарнай асновай сталі вершы Шагала, урыўкі яго ўспамінаў з кнігі «Маё жыццё», а таксама матывы п’есы З. Сегала «Палёты з анёлам». 

У атмасферу яўрэйскага мястэчка нас увядуць тэксты з прозы яўрэйскага беларускага пісьменніка Мойшэ Кульбака. 

Падчас спектакля вы паглыбіцеся і ў матывы карцін Шагала. 

Народная яўрэйская музыка, танцы, лялечныя героі, пеўні, ослікі, анёлы, а гэтак жа жыхары яўрэйскіх прадмесцяў складуцца ў непаўторны сусвет, дзе лялькі, жывыя людзі і істоты існуюць побач. 

Мовы — беларуская, ідыш, руская. 

Інсцэніроўка і рэжысура — Аляксандр Ждановіч 

Выканаўцы — Наталля Бібікава, Аляксандр Ждановіч 

Скрыпка — Наста Пятрова 

Дуда — Пятро Марчанка 

Уваход — 90 злотых. Парны квіток — 160 злотых. Бярыце па спасылцы

Арганізатары