BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль “Бежанцы 1915” у Музеі Памяці Сібіры

У Музеі памяці Сібіры адбыўся паказ спектакля “Бежанцы 1915” ад BY Teatr (рэжысёр Андрэй Новік). Спектакль быў прымеркаваны да “Ночы (не) расстраляных паэтаў” — трагедыі, якая адбылася ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Войцех Слешыньскі
Войцех Слешыньскі

Пра важнасць спекталя для беларускай супольнасці – аўтахтонаў і дыяспары – кажа дырэктар музея Войцех Слешыньскі:

– Гаворым мы пра тую трагічную ноч з 28-га на 29-га кастрычніка 1937 года, дзе было расстраляна некалькі дзясяткаў беларускіх пісьменнікаў. Але трэба памятаць, у той самы час мелі мы дачыненне з яшчэ большым злачынствам – напрыклад, польскай аперацыяй. Гэты трагічны лёс аб’ядноўвае нашы два народы.

Кажа госць вечара Міраслаў Навумюк, гісторыя прадзеда якога, Сямёна Навумюка, лягла ў аснову спектакля разам з гісторыямі іншых беларусаў Падляшша:

– Быў малым хлопцам і бацька мне пра гэта рассказваў – пра бежанства, пра жорны, якія ягоны дзед укінуў у калодзеж. Прэм’ера гэтага спектакля адбылася ў нас у клуні. Акторы граюць вельмі добра. Іх усіх ведаю, гэта сябры мае. Два разы заплакаў на спектаклі.

Па задуме пастаноўшчыкаў, спектакль “Бежанцы 1915” распавядае кранальную гісторыю выгнання беларусаў падчас Першай сусветнай вайны — гісторыю страты, чакання і вяртання, якая гучыць асабліва моцна сёння, калі сотні тысяч беларусаў зноў жывуць у выгнанні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя