BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ў Гданьску

4 і 5 лютага беларускі Тэатр_безназвы грае ў Гданьску (Gdański Teatr Szekspirowski, Wojciecha Bogusławskiego 1) спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды».

Гэта мак’юментарная гісторыя трох дзяўчын-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. 

Яны дамаўляюцца аб сустрэчах каля мора і дзеляцца сваім досведам і пацешнымі гісторыямі пра пераезд: моўных бар’ерх і падарожжах, спробах пазнаёміцца і асіміліраваць, пошуках адказу на пытанне «што такое дом», пошуках раёнаў горада, падобных на іх родныя гарады, і шмат чым іншым. 

Аднак пры спробе пабудаваць новае жыццё на плячах усё яшчэ вісіць «заплечнік ранейшага жыцця», які даволі цяжка скінуць. 

Квіткі коштам 50 злотых набывайце па спасылцы.