15 кастрычніка, у аўторак, прадзюсерская ініцыятыва INEXKULT працягвае тэатральны INEX FEST II спектаклем «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ад тэатра «Без назвы».
Дата: 15 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: тэатр Komuna, Emilii Plater 31, Варшава.
Гэта мак’юментарная гісторыя трох дзяўчын-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску.
Яны дамаўляюцца аб сустрэчах каля мора і дзеляцца сваім досведам і пацешнымі гісторыямі пра пераезд: моўных бар’ерах і падарожжах, спробах пазнаёміцца і асімілявацца, пошуках адказу на пытанне «што такое дом», пошуках раёнаў горада, падобных на іх родныя гарады, і шмат чым іншым.
Аднак пры спробе пабудаваць новае жыццё на плячах усё яшчэ вісіць «заплечнік ранейшага жыцця», які даволі цяжка скінуць.
Ролі выконваюць Ірына Купчанка, Елізавета Мілінцэвіч, Жэня Давідзенка
Музыка — Жэня Давідзенка
Рэжысёрка — Жэня Давідзенка
Мовы — беларуская, польскія субтытры.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары