У сераду, 10 снежня, у Беластоку ў NIE TEATR (ul. Sienkiewicza 4) граюць спектакль «Дарога ў Віфлеем».

Будзе два паказы – у 9.00 і 11.00.
Галоўны герой – Вослік, што вельмі стаміўся ад працы і дрэннага абыходжання з боку гаспадара.
Ён сустракае Віфлеемскую Зорку, што вызначае яму шлях у Віфлеем да Бога.
На шляху Вослік сустракае розных жывёл, якіх хоча ўзяць з сабой. Аднак кожная з іх занята сваімі справамі…
Падчас спектакля прагучаць традыцыйныя праваслаўныя калядкі ў суправаджэнні цымбалаў, скрыпкі, акардэона.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Квіткі коштам 15 злотых замаўляйце па нумары 782 109 102.
Арганізатары






