У чацвер, 29 лютага, Тутэйшы тэатра грае ў Музеі Вольнай Беларусі спектакль «Гаральд».
Дата: 29 лютага. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Гаральд — гэта форма, структура для акторскiх iмправiзацый, з дапамогай якой на вачах гледача нараджаецца кампазiцыя iмправiзаванага спектакля. Гаральд быў прыдуманы як спосаб ствараць спектаклi ў Сан-Францыска ў 1967 годзе, дзякуючы працы тэатра «Committee».
Што адбываецца на пляцоўцы падчас Гаральда?
абiраецца тэма для iмправiзацыi;
акторы iмправiзуюць (ствараюць сцэны, маналогi) на абраную тэму, якiя мусяць скласцiся у цэльную кампазiцыю з пачаткам i фiналам;
разам з акторамi iмправiзуе музыка i мастак па святле.
Гэты Гаральд складаецца з трох частак:
рэжысёрскай. Называецца яна так, бо рэжысёр Андрэй Саўчанка можа прапаноўваць тэмы для iмправiзацыi, тлумачыць гледачам структуру Гаральда, вырашаць, хто з актораў застанецца на сцэне, а таксама вызначаць фiнал кампазiцыi;
акторская. Усе вырашэннi ў iмправiзацыi прымаюць самi акторы;
глядацкая. Тут гледачы могуць абiраць тэму, склад удзельнiкау, а таксама, пры жаданнi, паудзельнiчаць у iмправiзацыi.
Такiм чынам, у Гаральдзе падрыхтавана толькi яго форма, структура. Напаўненне ж ствараюць усе ўдзельнiкi, якiмi, што вельмi важна, з’яўляюцца i гледачы.
Прыходзьце ж назiраць, кантактаваць, прапаноўваць, дзялiцца, размауляць.
Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары