BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль Юры Дзівакова «Clausa fores» у Варшаве

На наступным тыдні, 25 і 26 студзеня, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля беларускага рэжысёра Юры Дзівакова «Clausa fores».

Дата: 25 і 26 студзеня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Instytut Teatralny, Jazdów 1, Варшава. 

Гледачоў чакае перфарматыўная дзея з элементамі оперы, якая паказвае сутнасць тыраніі і яе дэструктыўнае ўздзеянне на асобу і грамадства. Гэта досвед, што дазваляе зазірнуць углыб псіхікі чалавека, які карыстаецца бязмежнай уладай. 

Натхненнем для спектакля сталі разважанні пра самадастатковасць дыктатуры і тую парадаксальную ролю, якую мы граем як бяссільныя назіральнікі за яе працягласцю і за непазбежнай смерцю. 

Глядач можа толькі пасіўна назіраць за наступнымі этапамі выканання апошняй волі самадзержца, які трапятліва замыкае рытуальныя кругі штодзённасці, карыстаючыся поўнай уладай і кантролем над жыццём і смерцю.

Драматургія і рэжысура — Юры Дзівакоў

Сцэнаграфія і графіка — Таццяна Дзівакова

Кампазітарка — Вольга Падгайская

Відэа — Сяргей Навіцкі 

Гук — Віталь Аппаў

Выканаўца — Аляксандр Казела

Мова — італьянская з беларускімі і польскімі субтытрамі. 

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.

Арганізатары