Свабодны тэатр пакажа ў Варшаве пастаноўку, прысвечаную вайне. Спектакль мае назву “No Exit”, у ім задзейнічаныя 2 акцёры: Раман Шлыкаў і Таісія Пятрова.

“Публіка рэагуе на нашую падзею часта аднолькава”, – распавядае рэжысёрка Юля Шаўчук:
– Яны вельмі так ціхенька глядзяць акуратна, я заўважыла. Але часам там нейкія рэакцыі, якія я закладала, яны працуюць. Мне гэта вельмі падабаецца, таму што я рабіла так, што кожны там знойдзе свае, я не казала, што гэта добра ці кепска, тут трэба смяяцца, а тут не. Але ўсё адно там нейкія рэчы, якія павінны, на маю думку, спрацаваць, яны спрацоўваюць. Таму ў асноўным яго глядзяць вельмі ціха.
Спектакль адбудзецца 29 і 30 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі. Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя. Пачатак у 19:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






