У Варшаве 8 і 9 сакавіка пакажуць тэатральную пастаноўку “Onyx” пра жыццё беларускіх падлеткаў на пачатку 90-ых.

“Гэты спектакль – і пра настальгію”, – распавяла рэжысёрка Юлія Шаўчук.
– У кожным горадзе, і мне падаецца не толькі ў Беларусі, але і на “постсаўку”, і ў Польшчы, заўсёды ёсць раённыя “банды”. Калі гэта бачыш, пазнаеш сваё дзяцінства, таму што дзяцінства ва ўсіх больш-менш аднолькавае. І калі не было гэтых цяперашніх гульняў, дзеці сядзелі ў дварах, былі скінхэды, былі рэперы і гэтак далей. У нас у Кобрыне былі такія групы, як «пушкары» і “бонаўцы”. Гэта былі раёны, дзе адбываліся “стрэлкі” і разборкі, двор на двор ішоў. Ну і тут тое самае — можна ўспомніць сваё дзяцінства.
Паказы адбываюцца ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11). Пачатак у 18:00. Уваход свабодны.













Беларускае Радыё Рацыя






