BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Сопаце

24 лістапада, у нядзелю, у Сопаце адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы».

Дата: 24 лістапада. Час: 19:00 (час мясцовы).

Месца: Teatr Atelier, Aleja Franciszka Mamuszki 2, Сопат.

Вас чакае тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. 

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. 

Гэта размова пра час і пра сябе. 

У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? 

Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў. 

Квіткі коштам 125 злотых бярыце па спасылцы.

Арганізатары