Спектакль “Тутэйшага тэатра” пад назвай “Ёмахо Ёмасо” паказалі ва Уроцлаве. У аснове пастаноўкі – тэкст Ганны Златкоўскай “Дзённік уцякачкі”.

Падчас імпрэзы аўтарка таксама знаходзілася на сцэне і ажыўляла – пры падтрымцы іншых акцёраў – свае ўспаміны пра ўцёкі з Беларусі і сустрэчу з чужой краінай. Рэжысёр Андрэй Саўчанка адзначыў:
-Пры выхадзе на сцэну ёсць вельмі бівалентнае пачуццё таго, што трэба, каб спектакль набраў сваю форму, каб ён набрыняў сэнсамі і выразнасцю. А для гэтага трэба час і ўмовы, каб ён жыў. З іншага боку, для нас гэта нагода зайсці ў гэтую раку не двойчы, але наноў, пераасэнсаваць нейкія зместы, папрацаваць з тэкстам, паглядзець на тое, як праз гэтыя тры гады ўсё памянялася і як усё трансфармуецца.
Пастаноўку “Ёмахо Ёмасо” гледачы маглі бачыць другі раз. Першы адбыўся 3 гады таму.
Імпрэза прайшла на пляцоўцы “Akademia Sztuk Teatralnych im. St. Wyspiańskiego” у рамках фэсту беларускай незалежнай культуры ва Уроцлаве.











Беларускае Радыё Рацыя






